У Гомелі збіраюцца гнаць маразы і гукаць вясну

У Гомелі збіраюцца гнаць маразы і гукаць вясну

У філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый адсвяткуюць Стрэчанне, ці Грамніцы, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Стрэчанне – свята, якое ў народным каляндары тлумачыцца як сустрэча зімы і лета. «Зіма з летом стрэчаецца, да король на войну ўбіраецца...», – казалі нашы продкі. Абрад суправаджаецца стварэннем шматлікіх абярэгаў ад усяго злога. Напрыклад, у гэты дзень рабілі так званыя «громавы свечкі», якія потым выкарыстоўваліся падчас самых важных падзей у сям’і.

Супрацоўнікі філіяла Веткаўскага музея прапаноўваюць наведвальнікам абрада «Стрэчанне» паглядзець тэматычны фільм, паслухаць цікавыя факты пра свечкі ў традыцыйнай культуры. І нават зрабіць «громаву свечку» сваімі рукамі. Мерапрыемства адбудзецца 8 лютага ў будынку філіяла. 

Юлія Сівец

Мнения

Вверх