Музей Бацькаўшчыны з Падляшша едзе ў Брэст

Музей Бацькаўшчыны з Падляшша едзе ў Брэст

У Брэсце адбудзецца прэзентацыя кніг і мультымедыйных матэрыялаў студзіводскага Музея Бацькаўшчыны з Падляшша. На імпрэзу, якая адбудзецца ў абласным грамадска-культурным цэнтры, запрошаны кіраўнік музея Дарафей Фіёнік. На думку загадчыка аддзела традыцыйнай культуры ГКЦ Ларысы Быцко, сустрэча з грамадска-культурным дзеячам Падляшша дасць брэстчанам наглядны прыклад, якім чынам можна захоўваць мясцовую культуру.

– Нарадзілася ідэя, на жаль, пад самае свята. Але разам з тым, як мне падаецца, гэта вельмі важная ідэя: менавіта ў Дарафея можна павучыцца захаванню сваёй традыцыйнай падляшскай гаворкі, сваёй мовы. Я думаю, што гэта не вельмі лёгка даецца.

Сустрэча з Дарафеем Фіёнікам пройдзе 21 лютага ў межах святкавання Дня роднай мовы. Акрамя гэтага, у Брэсцкім грамадска-культурным цэнтры абдудзецца абласны тур Рэспубліканскага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, паэтычна-музычная вечарына і этнадыскатэка. Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Алеся Лугавая

Мнения

Вверх