Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на ноч беларускай літаратуры

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на ноч беларускай літаратуры

22 лютага а 19 гадзіне Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае прыняць удзел у «Ночы беларускай літаратуры», прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.

Адмысловая літаратурная кавярня падорыць кожнаму аматару сапраўднага мастацтва магчымасць адчуць смак беларускага слова, наталіцца мілагучнасцю аўтарскай песні.

Імпрэза пройдзе ў фармаце свабоднага мікрафона. Гэтым вечарам наведвальнікі музея змогуць не толькі пазнаёміцца з творчасцю сучасных беларускіх літаратараў, але і прадставіць на суд аўдыторыі свае творы.

Праграма:

Літаратурны блок:

- Паэтычны гурток «Альтанка» пад кіраўніцтвам Ірыны Багдановіч

- Аўтары часопіса «Маладосць»

- Суполка «Літаратурнае прадмесце» пад кіраўніцтвам Людмілы Рублеўскай

Музычны блок:

- Сяргей Башлыкевіч

- Гурт «Нельга забыць»

- Гурт «аРБа»

Адчуйце ўтульную атмасферу літаратурнай кавярні за кубачкам чаю! Падарыце адзін аднаму добры настрой зімовым вечарам!

Уваход: 6000 руб.

P. S. Для наведвальнікаў са сваім салодкім пачастункам уваход вольны.

Мнения

Вверх