Помнікі архітэктуры на Брэстчыне застаюцца без дзяржаўнага клопату

Помнікі архітэктуры на Брэстчыне застаюцца без дзяржаўнага клопату

На брэсцкай зямлі засталося безліч слядоў архітэктуры перыяду эпохі Адраджэння. Былі тут замкі, палацы, сінагогі, цэрквы, манастырскія ансамблі з касцёламі, збудаваныя на мяжы XVII-XVIII стагоддзяў. Менавіта гэтая архітэктура надала нашай краіне адметныя рысы, уласцівасці, што прывабліваюць і даследчыкаў і турыстаў, сообщает Беларускае радыё «Рацыя».

– На жаль, большасць з помнікаў старадаўняй эпохі дагэтуль не толькі застаюцца ў руінах, але мэтанакіравана пакідаюцца без кансервацыі, – кажа доктар урбаністыкі з Брэста Ірына Лаўроўская.

– Рэшткі жаночага манастыра да сённяшняга дня не закансерваваныя, гэта скандал, таму што там былі праведзены археалагічныя даследаванні, пэўна, пашкадавалі сродкаў. Не хапае нашых уладаў нават на тое, каб закансерваваць самым элементарным спосабам – проста закапаць рэшткі будынкаў. Сённяшнія ўлады не маюць дзяржаўнага мыслення. Яны глядзяць на помнік і бачаць у ім толькі выключна выдаткі. Яны не ўмеюць паглядзець на два-тры крокі наперад, каб убачыць набытак.

Другі ўнікальны манастырскі ансамбль на Брэстчыне – гэта картэзіянскі кляштар у Бярозе. У гэтым годзе на пачатак работ па рэканструкцыі выдзелена з раённага і абласнога бюджэтаў каля 230 мільёнаў рублёў. Але гэтага вельмі мала. Таму, па словах метадыста па гісторыка-культурнай спадчыне Бярозаўскага раёна Ганны Мікіціч, зараз ідуць пошукі спонсараў. Рады будуць і любым ахвяраванням людзей.

Ганна Васілевіч

Мнения

Вверх