На веласіпедзе па фартах Брэсцкай крэпасці

На веласіпедзе па фартах Брэсцкай крэпасці

У жадаючых з'явіцца магчымасць выправіцца ў пазнавальную веласіпедную экскурсію па фартах Брэсцкай крэпасці, якую арганізоўваюць у горадзе над Бугам: брэсцкае інтэрнет-выданне «Виртуальный Брест», грамадскае аб'яднанне «Ручаёк» і маладзёжны рух «Брест велосипедный».

Кажа адзін з ініцыятараў экскурсіі Андрэй Кухарчык:

– Мэтай акцыі з’яўляецца падтрымка веласіпеднага руху ў Брэсце. Трэба пачынаць з нечага ў гэтым годзе, нешта рабіць. У мінулым годзе на закрыццё сезону мы абяцалі гэта людзям, вось вырашылі «стартануць». У нас ёсць вядомае гістарычнае месца – Брэсцкая крэпасць. Вакол крэпасці вельмі шмат фартоў, калі ў Брэсцкую крэпасць прыходзіць вельмі шмат людзей, то фарты наведвае невялікая іх частка. Мы вырашылі сумясціць, правесці велавандроўку менавіта па фартах Брэсцкай крэпасці.

Андрэй Кухарчык падкрэсліў, што пакуль ідэя на стадыі распрацоўкі, таму прымаюцца любыя прапановы і заўвагі.

Веласіпедная вандроўка запланавана на 21 красавіка – да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Аліса Поль

Мнения

Вверх