У музей «Вілейшчына літаратурная» прыйшлі новыя экскурсаводы

У музей «Вілейшчына літаратурная» прыйшлі новыя экскурсаводы

Вучні другіх-трэціх класаў Ільянскай СШ паспрабавалі свае сілы – прадставілі сябе і пісьменнікаў прысутным аднакласнікам, бацькам і настаўнікам, паведамляе Kraj.by.

Прозвішчы юных экскурсаводаў: Ліза Артамонава, Уладзімір Буркевіч, Вікторыя Васінкевіч, Антон Гаўрылік, Святлана Руткоўская, Марыя Шмаргалава, Наталля Камінская, Анастасія Пятрова, Кірыл Баравы, Дзмітрый Трубач і іншыя. І хаця яны яшчэ не маюць вопыту, але да справы паставіліся сур’ёзна і адказна.

Акрамя аповеду пра вядомага чалавека, школьнікі прадставілі вершы і невялічкія сцэнкі з творчасці Барыса Манцэвіча, які зусім нядаўна адзначыў свой 70-гадовы юбілей і якога чакаюць на сустрэчу ў музеі. Дарэчы, тут чакаюць усіх, зацікаўленых літаратурнай Вілейшчынай.

У канцы сустрэчы Антон Гаўрылік, які расказваў пра пісьменніка Дзмітрыя Новікава, уручыў усім выступоўцам кніжкі з казкамі аўтара, якія той пакінуў у школе для патрэб музея.

1

2

Кіраўнік школьнага народнага музея «Вілейшчына літаратурная» Ільянскай СШ імя А.А. Грымаця

Роза ШЭРАЯ

Фота аўтара

Мнения

Вверх