У Мінску пачалася «Шэнгенка» (+фота)

У Мінску пачалася «Шэнгенка» (+фота)

З 12 да 29 сакавіка ў сталіцы праходзіць першы фестываль сярэднееўрапейскай літаратуры «Шэнгенка», паведамляе «Еўрарадыё».

Арганізатары запланавалі пяць імпрэз, на якіх будуць прадстаўлены творы чэшскіх, славацкіх, польскіх, венгерскіх пісьменнікаў, мысляроў і палітолагаў.

Мэта фэсту — даць магчымасць пазнаёміцца з літаратурнымі і філасофскімі творамі сучасных еўрапейскіх зорак першай велічыні.

Мерапрыемства праходзіць у сталічнай галерэі «Ў».

У вечарыне 12 сакавіка ўзяў удзел славацкі паэт і выдавец Пэтэр Мілчак.

2

3

4

5

Мнения

Вверх