Аб адкрыцці ў МЗС выставы мастацкага тэкстылю «Узорны спеў»

Аб адкрыцці ў МЗС выставы мастацкага тэкстылю «Узорны спеў»

13 сакавіка 2013 г. у будынку Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава мастацкага тэкстылю па матывах традыцыйных беларускіх рушнікоў «Узорны спеў».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь, супрацоўнікі міністэрства, дзеячы культуры Беларусі, аўтары прадстаўленых работ. 

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся пасол па асаблівых даручэннях МЗС Уладзімір Шчасны. У сваім выступленні дыпламат адзначыў намаганні беларускіх майстроў па адраджэнні і развіцці беларускага мастацкага ткацтва.

Уладзімір Шчасны падзякаваў мастакам за магчымасць дакрануцца да беларускай культуры і пажадаў далейшых поспехаў і натхнення.

1

2

Мнения

Вверх