Забегі «Гарадзенская вясна» (фота)

Забегі «Гарадзенская вясна» (фота)

У Гродне 16 сакавіка прайшлі другія лёгкаатлетычныя спаборніцтвы па бегу на гадзіну часу, а таксама тэсце Купера пад назвай «Гарадзенская вясна». Спаборніцтвы былі адкрытыя – у іх, акрамя прадстаўнікоў розных раёнаў Гродзеншчыны, узялі ўдзел бегуны з гарадоў іншых рэгіёнаў краіны – Жодзіна, Мінска, Жыткавічаў, Маларыты, Мар’інай Горкі і іншых, паведамляе  Беларускае радыё «Рацыя».

Спаборніцтвы былі даволі прадстаўнічымі, дастаткова сказаць, што ў жанчын у бегу на адну гадзіну часу першынствавала тытулаваная Галіна Карнацэвіч, удзельніца і пераможца розных міжнародных марафонаў. Зрэшты, галоўным у гэты дзень для стракатых спартсменаў рознага веку – ад зусім юных да сямідзесяцігадовых, быў сапраўды алімпійскі прынцып – удзел. Да слова, у катэгорыі найстарэйшых удзельнікаў лепшым стаў 79-гадовы Леанід Калодка з Жодзіна.  

А вядомы грамадскі праваабаронец з Брэстчыны Уладзімір Малей, які сярод іншых прадстаўляў клуб «Маладосць» з Маларыты, прысвяціў своё выступленне палітзняволенаму Алесю Бяляцкаму, прабегшы за гадзіну больш дванаццаці кіламетраў у кашульцы з яго выявай, а апошні круг – з прафсаюзным сцягам РЭПа.

2

3

4

5

Усе ўдзельнікі атрымалі памятныя медалі.

Хельмут Каменскі

Фота аўтара

Мнения

Вверх