Літаратурна-музычны салон, прысвечаны каханню ў жыцці Элізы Ажэшкі, пройдзе ў Гродне

Літаратурна-музычны салон, прысвечаны каханню ў жыцці Элізы Ажэшкі, пройдзе ў Гродне

Літаратурна-музычны салон, прысвечаны каханню ў жыцці знакамітай літаратаркі, пройдзе 28 сакавіка ў доме-музеі Элізы Ажэшкі ў Гродне, паведамляе «Твой стыль».

Гасцямі салона «У пані Элізы» будуць выкладчыцы Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ала Петрушкевіч і Святлана Мусіенка і аматарскі хор імя Элізы Ажэшкі.

Вядома, што пісьменніца мела двух мужоў, але літаратуразнаўцы гавораць пра 6 мужчын, якія сталі крыніцай натхнення для творчасці Элізы Ажэшкі.

Пачатак сустрэчы ў 16.30.

Літаратурна-музычныя салоны «У пані Элізы» ладзяцца раз у тры месяцы.

Наступная сустрэча плануецца 6 чэрвеня, на дзень народзінаў літаратаркі па новым стылі.

Працоўная назва – «Літаратурнае свята ў швейцарскай даліне».

Гасцямі салона гэтым разам стануць удзельнікі літаратурных аматарскіх аб’яднанняў Гродна.

Кася Крот

Мнения

Вверх