Польска-беларускія памежныя пераходы нельга перасякаць пешшу

Польска-беларускія памежныя пераходы нельга перасякаць пешшу

Памежныя пераходы ў Кузніцы і Баброўніках не прыстасаваныя для перасячэння мяжы пешшу, гэта будзе магчыма толькі пасля мадэрнізацыі, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Пра гэта паведаміла прэс-сакратар памежнай аховы Падляшскага ваяводства Ганна Вуйцік. На беларускім баку ў Брузгах мяжу можна перасякаць пешшу, аднак польскую мяжу можна толькі пераехаць, паколькі інфраструктура польскага перахода не прадбачыла пешаходнага руху ў Кузніцы:

Калі гаворка ідзе пра Кузніцу, то мы не дазваляем на сваім баку пешага руху з пункту погляду бяспекі. Наша інфраструктура недастасаваная. Мы дасылалі звароты да ўправы ваяводста з просьбай мадэрнізацыі. Але гэта будзе вымагаць і часу, і грошай. Затое, калі гаворка ідзе пра Баброўнікі, там інфраструктура ўвогуле не прадугледжвала пешаходнага пераходу. Калі б яны прапускалі падарожнікаў пешшу, то тыя мусілі б перасякаць палосы дарожнага руху.

Толькі пасля мадэрнізацыі памежнага пераходу ў Кузніцы з’явіцца магчымасць перасякаць мяжу пешшу. Пакуль што турысты, якія скарысталіся магчымасцю перайсці пешшу пераход у Брузгах, вымушаны чакаць каля шлагбаўмаў на падсадку. Памежны пераход у Баброўніках таксама не прадуглежаны для перасячэння мяжы пешшу.

Валянціна Лаеўская

Мнения

Вверх