Латушка ўзнагародзіць французаў, якія вывучаюць беларускую мову

Латушка ўзнагародзіць французаў, якія вывучаюць беларускую мову

Найлепшы студэнт гэтай навучальнай установы атрымае падарунак ад беларускага пасольства: бясплатнае падарожжа ў Беларусь з магчымасцю наведаць гістарычныя мясціны і ўстановы культуры. Пра гэта пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка паведаміў кіраўніцы Нацыянальнага інстытута моў і цывілізацый у Парыжы (Institut national des langues et civilisations orientales, INALCO) падчас сустрэчы 12 красавіка. На ёй
таксама дамовіліся пра супрацоўніцтва інстытута з адной з беларускіх вышэйшых навучальных устаноў. Пасольства Беларусі ў Францыі таксама паабяцала сабраць і перадаць INALCO кнігі па беларускай класічнай і сучаснай літаратуры, гісторыі і культуры Беларусі, якія можна будзе выкарыстоўваць у навучанні.

Бакі дамовіліся таксама праводзіць для студэнтаў культурныя імпрэзы, каб папулярызаваць беларускую культуру і мову ў студэнцкім асяроддзі, а таксама зарганізаваць паказы мастацкага фільма «У тумане» паводле аповесці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, паведамляе belsat.eu.

Парыжскі Нацыянальны інстытут моў і цывілізацый – найбуйнейшая навучальная установа Еўропы для вывучэння замежных моў. У INALCO выкладаюць 93 мовы краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, Азіі, Акіяніі, Афрыкі і Амерыкі.

Мнения

Вверх