У Мінск пачынае лятаць іспанскі лоўкост Vueling

У Мінск пачынае лятаць іспанскі лоўкост Vueling

Іспанская бюджэтная авіякампанія Vueling з 2 чэрвеня пачынае рэгулярныя рэйсы па маршруце Мінск–Барселона, паведамляе «Наша Нiва».

Самалёты будуць лятаць адзін раз на тыдзень, па нядзелях. З Беларусі можна выляцець а 6-й раніцы, а з Іспаніі — а 1-й ночы. Дарога займае тры з паловай гадзіны.

Мінімальны тарыф складае 150 еўра, але недарагія білеты ўжо раскуплены на ўсе дні, акрамя 2 чэрвеня.

Засталіся толькі па 410 еўра ў адным накірунку. Дарэчы, багаж аплочваецца асобна.

Для параўнання: з «Белавія» паляцець з Мінска ў Барселону можна два разы на тыдзень ад 270 еўра ў адным накірунку. А вось з суседняй Вільні ў аэрапорт непадалёк ад Барселоны ў чэрвені можна даляцець за 120 еўра.

* * *

Vueling — бюджэтная авіякампанія, заснаваная з 2004 годзе. Другі па велічыні авіяперавозчык Іспаніі. Базуецца ў Барселоне, дадатковыя вузлы знаходзяцца ў Більбаа, Мадрыдзе, Амстэрдаме, Фларэнцыі, Парыжы, Рыме, на Ібіцы і ў іншых гарадах. Самалёты Vueling лятаюць па ўсёй Еўропе — ад Лісабона да Масквы.

Ягор Марціновіч

Мнения

Вверх