20 лютага 2015 года ў Парыжы адбылася інаўгурацыя дзейнасці Культурнага цэнтра Беларусі ў Францыі

20 лютага 2015 года ў Парыжы адбылася інаўгурацыя дзейнасці Культурнага цэнтра Беларусі ў Францыі

Культурны цэнтр Беларусі ў Францыі плануе ажыццяўляць дзейнасць па прадстаўленню беларускай культуры ў Францыі, пашырэнню беларуска-французскага супрацоўніцтва ў культуры, адукацыі і іншых гуманітарных сферах, садзейнічаць развіццю кантактаў у сферы турызму паміж дзвюма краінамі.

20 лютага ў Парыжы адбылося першае мерапрыемства Культурнага цэнтра Беларусі ў Францыі – вечар, прысвечаны Прападобнай Еўфрасінні Полацкай – святой беларускай зямлі.

Вечар адбыўся ў епархіяльным зале пры праваслаўным Кафедральным храме Трох Свяціцеляў па бласлаўленню епіскапа Корсунскага Нестара і пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Францыі.

Дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства аказалі Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік і маладзёжная асацыяцыя Корсунскай епархіі.

На адкрыцці мерапрыемства выступіў Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка, які павіншаваў Культурны цэнтр Беларусі ў Францыі з пачаткам дзейнасці, выказаў пажаданні плённай дзейнасці па прадстаўленню беларускай культуры, традыцый, духоўнай і культурнай спадчыны Беларусі на тэрыторыі Францыі, развіццю беларуска-французскіх культурных і гуманітарных сувязяў.

Вечар, прысвечаны Святой Еўфрасінні Полацкай, быў арганізаваны па ініцыятыве Святланы Суравай, якая абрана першым кіраўніком Культурнага цэнтра Беларусі ў Францыі.

На мерапрыемстве быў паказаны дакументальны фільм, прысвечаны Прападобнай Еўфрасінні Полацкай, была адкрыта выстава, прысвечаная помнікам старажытнага беларускага Полацка. Наведавальнікам былі прадэманстраваны беларускія выданні, у якіх прадстаўлена гісторыя жыцця Еўфрасінні Полацкай і гісторыя развіцця горада Полацка.

На вечарыне выступіў намеснік старшыні Беларускага фонду культуры, пісьменнік Анатоль Бутэвіч, які распавёў аб адраджэнні праваслаўя на тэрыторыі Беларусі, унёсак Святой Еўфрасінні Полацкай у духоўнае і культурнае развіццё беларускага народа.

Ад імя Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла прыходу храма Трох Свяціцеляў была перададзена выява крыжа Еўфрасінні Полацкай, а таксама праваслаўная мастацкая літаратура з Беларусі.

Анатоль Бутэвіч таксама перадаў у дар прыхадской царкве ікону Прыпадобнай Еўфрасінні Полацкай.

У гонар беларускай святой у храме адбыўся ўрачысты малебен.

Інаўгурацыя Культурнага цэнтра Беларусі ў Францыі завяршылася беларускай Масленіцай.

Мнения

Вверх