Лепшы падарунак для каханай: падарожжа над морам Герадота!

Лепшы падарунак для каханай: падарожжа над морам Герадота!

Паважаныя сябры, вы зараз выпадкова ці не думаеце пра незвычайны падарунак для сваёй каханай? Калі так, то ў гэты час лепш, чым падарожжа над беларускім морам Герадота, прапанаваць немагчыма!

237Q0852

Падымаемся з верталётнай пляцоўкі каля гасцінічнага комплекса “Дарашэвічы”. Вада ўжо запоўніла ўсю пойму Прыпяці.

237Q0424

Вёска Ляскавічы – цэнтр нацыянальнага парку “Прыпяцкі” – выглядае як вялікі востраў.

237Q0393

Паварочваем у бок Турава. Там, дзе знаходзіцца невялічкая альтанка, у звычайны час месца адпачынку.

237Q0431

Дубы плывуць па вадзе разам з аблокамі.

237Q0484

Пойма Прыпяці затопленая на дзесяткі кіламетраў.

237Q0468

237Q0515

А вось і старажытны Тураў. Гарадзішча яго – на самым высокім месцы. Не здзіўлюся, калі праз нейкі час даведаемся, што гэтае ўзвышша над ракой створана рукамі нашых продкаў.

237Q0529

А гэта ўжо сучаснае будаўніцтва. У цэнтры тысячагадовага Турава з’явілася новая царква.

237Q0579

Калісьці і мост праз Прыпяць для палешукоў быў новым. А зараз з вышыні ён выглядае проста як кладачка. Сапраўднае мора Герадота!

237Q0583

Ускрайкам сусвету сярод гэтага мора падаецца вёска Пагост. Дзівосны краявід, ці не так?

237Q0589

237Q0600

А мы ляцім далей.

237Q0614

IMG_9172

IMG_9137

237Q0657

237Q0711

Яшчэ вёскі, якія апынуліся пад вадой.

237Q0776

237Q0823

Зразумела, вялікая вада закранула і жывёльны свет.

IMG_9210

Казулі рванулі з пагорка, як толькі пачулі шум верталёта.

IMG_9231

IMG_9217

Арланы-белахвосты кружаць вакол гнязда.

IMG_9257

Лось ідзе праз балота.

IMG_9390

Рэагуюць на наша з’яўленне і зубры.

IMG_9297

І толькі дубы стаяць пакорна і маўкліва – прывыклі, відаць, да высокай вады за стагоддзі…

… Мы прызямляемся ў Дарашэвічах. Падарожжа скончылася, але незвычайныя ўражанні ад Палескай Амазонкі і мора Герадота застануцца на ўсё жыццё.

P.S. Гатовыя арганізаваць такое падарожжа? Магу быць персанальным гідам і фатографам.

Мнения

Вверх