Ложак і магіла беларускага волата як турыстычны брэнд

Ложак і магіла беларускага волата як турыстычны брэнд

Краязнаўцы хочуць раскруціць музей самага вялікага чалавека ў свеце Фёдара Махнова на Віцебшчыне, які дагэтуль не вядомы турыстам, паведамляе Belsat.eu.

Ураджэнец Віцебшчыны на пачатку ХХ стагоддзя сваім гіганцкім ростам нарабіў такога шуму, што яго ведалі ва ўсім свеце і з гонарам прымалі ў сябе нават гэткія высокія асобы як Папа Рымскі і амерыканскі прэзідэнт Тэадор Рузвельт.

Фёдар Махноў нарадзіўся на хутары непадалёк ад вёскі Касцюкі пад Віцебскам. І хоць у Кнізе рэкордаў Гінеса самым высокім чалавекам зямлі значыцца амерыканец Роберт Першынг Уодлаў ростам 272 сантыметры, беларускі волат вырас да 2 метраў 85 сантыметраў.

Мнения

Вверх