Брэсцкія вандроўкі (+фота)

Брэсцкія вандроўкі (+фота)

«Падарожжа па Старым горадзе» і «Што захавала вуліца Савецкая?» – такія экскурсіі прайшлі сёння, 20 красавіка, у горадзе над Бугам. Вядоўцамі выступілі брэсцкія экскурсаводы Аляксандр Строкач і Вольга Малафеечава, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Пешаходныя вандроўкі па родных мясцінах ладзіліся ў рамках Фэсту экскурсаводаў, які прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў і мясцін.

Вольга Малафеечава адзначыла, што такі фэст – гэта цудоўная магчымасць даведацца пра гісторыю свайго горада:

 Самая папулярная, а можа, і адзіная экскурсія ў Брэсце, якая праводзіцца часцей за ўсё, – гэта абзорная. Іншыя экскурсіі, на жаль, не ладзяцца, можа, таму, што няма ўпэўненасці, што знойдзецца дастаткова людзей, каб паслухаць і аддаць за гэта грошы. Таму Фэст экскурсаводаў"– гэта цудоўная магчымасць, каб задарма прайсціся па адмысловых маршрутах і даведацца пра тое, пра што хтосьці можа паленавацца прачытаць у кнізе.

21 красавіка ў горадзе над Бугам плануюцца яшчэ дзве пешаходныя экскурсіі – «Старадаўні Брэст на старонках фотаальбомаў» і «Трышынскія могілкі Брэста», а таксама «Велаэкскурсія па Брэсцкай крэпасці і яе фартах». Першая экскурсія пачнецца а 10-й гадзіне каля помніка Адаму Міцкевічу.

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

Новости

Вверх