Жыхары Мінска ахвотна перасаджваюцца на веласіпеды

Жыхары Мінска ахвотна перасаджваюцца на веласіпеды

Такое меркаванне выказаў старшыня праўлення «Мінскага веласіпеднага таварыства» Яўген Харужы, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Паводле яго слоў, развіццю спрыяе рэльеф горада, дастаткова шырокія ходнікі і праезжая частка. Жыхары Мінска таксама ахвотна перасаджваюцца на веласіпеды, падкрэсліў Яўген Харужы:

– Кожны год я сустракаю ўсё больш людзей рознага ўзросту, бо спачатку гэта была толькі моладзь. Цяпер на вуліцах горада можна сустрэць і людзей старэйшага ўзросту. Даведваюся, што даволі шмат чыноўнікаў ездзяць на веласіпедах на працу, што гадоў пяць таму было немагчыма ўявіць. Неяк трохі змяняецца менталітэт, таму я думаю, што веласіпедыстаў будзе ўсё больш і больш. 

Па словах старшыні праўлення «Мінскага веласіпеднага таварыства» Яўгена Харужага, праблема развіцця веласіпеднага транспарта заключаецца толькі ў адаптацыі горада для веласіпедыстаў. Праца ў гэтым накірунку вядзецца дастаткова актыўна, падкрэсліў Яўген Харужы.

Вольга Чарных

Мнения

Вверх