Мацей Свішэўскі прадставіць у Гродне 2 выставы адначасова

Мацей Свішэўскі прадставіць у Гродне 2 выставы адначасова

Персанальныя выставы вядомага польскага мастака прафесара Мацея Свішэўскага, адкрыюцца 25 красавіка ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі і ў выставачнай зале, паведамляе «Твой стыль».

У музеі (вул. Замкавая, 20) будуць дэманстравацца жывапісныя творы знакамітага польскага мастака.

Адкрыццё вернісажу 25 красавіка ў 16.00.

 Графіка Мацея Свішэўскага будзе экспанавацца ў Гродзенскай выставачнай зале (вул. Ажэшкі, 38).

Адкрыццё 25 красавіка ў 18.00.

Выставы, на якіх гродзенцы ўбачаць больш за 60 карцін і малюнкаў, ладзяцца Дзяржаўнай галерэяй Сопата.

***

Прафесар Мацей Свішэўскі нарадзіўся ў Сопаце ў 1950 годзе. Працаваў і экспанаваў свае творы ў Нью-Йорку, Парыжы, Берліне, на Бліжнім Усходзе. Прафесар Акадэміі прыгожых мастацтваў у Гданьску.

Найбольш вядомы і спрэчны твор мастака – «Тайная вячэра», якой Мацей Свішэўскі прысвяціў 10 гадоў працы. Карціна ад моманту першага экспанавання ў 2005 годзе распачала адну з самых важных мастацкіх і рэлігійных палемік апошняга дзесяцігоддзя.

Да гэтай пары крытыкі спрачаюцца, ці гэта выклік царкве, ці глыбока рэлігійны твор.

Мнения

Вверх