У Гродне адкрыюць першы хостэл

У Гродне адкрыюць першы хостэл

Першы гродзенскі хостэл будзе размяшчацца ў цэнтры горада на вуліцы Гараднічанскай, паведамляе «Твой стыль».

Гаспадары плануюць адчыніць дзверы кліентам прыблізна 1 мая. Тады ж запрацуе сайт. Хостэл разлічаны на 18 месцаў.

Кошты будуць залежаць ад колькасці чалавек у пакоі. Месца ў пакоі на 8 ложкаў абыйдзецца кліенту ў 9 еўра, у пакоі на 4 чалавекі – 12 еўра. Кошты прыблізныя.

Гаспадары арыентуюцца на замежную моладзь і на іншагародніх студэнтаў, пераважна завочнікаў.

Аліса Чэкатоўская

Мнения

Вверх