У Віцебску верталёт ператварыўся ў небяспечны атракцыён

У Віцебску верталёт ператварыўся ў небяспечны атракцыён

Праз выбітыя ілюмінатары і незамкнуты верхні люк верталёта Мі-8, усталяванага ў Алеі вайсковай славы ў Віцебску, дзеці атрымалі доступ на дах апарата і катаюцца на нясучым вінце.

Зважаючы на тое, што вышыня Мі-8 больш за 5 метраў, падзенне з верха вінтакрылай машыны можа скончыцца сур’ёзнымі траўмамі, паведамляе сайт «Народныя навіны Віцебска».

Да сораму жыхароў Віцебска трэба адзначыць, што іх страннямі баявая тэхніка, усталяваная ў Алеі вайсковай славы, паступова дэградуе. Найбольш пацярпелі шкляныя элементы авіятэхнікі, а выбітыя ілюмінатары зашываюцца бляхай, што вельмі псуе выгляд экспантаў.

Сяржук Серабро

Мнения

Вверх