Вуліца Савецкая ў Гродне ператворыцца ў «гродзенскі Арбат»

Вуліца Савецкая ў Гродне ператворыцца ў «гродзенскі Арбат»

На адзін дзень вуліца Савецкая ў Гродне ператворыцца ў «гродзенскі Арбат» – галерэю пад адкрытым небам, паведамляе радыё «Рацыя».

Адным з галоўных герояў «Арбата» стане вядомы беларускі дзеяч – Напалеон Орда. Фокуснікі, жанглёры, бодзіарт, выставы карцін і фатаздымкаў з выявамі Гродна напоўняць вуліцы горада. Пераможцу фотаконкурса чакае палёт на паветраным шары.

– Кожны месяц мы будзем прысвячаць нейкаму знакамітаму дзеячу нашага горада. У маі – гэта Напалеон Орда. Галоўным мерапрыемствам з’яўляецца правядзенне выставы на Савецкай вуліцы пачынаючы ад Леніна да Савецкай плошчы. Галерэі, дзе ў асноўным будуць прадстаўлены яго карціны, а таксама карціны нашых мастакоў, фатографаў, студэнтаў факультэта мастацтваў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Там будуць прадстаўлены горад у асобах, пейзажы горада, закаханы горад, усе часткі выстаў будуць адлюстроўваць нейкую ідэю.

Для ўдзельнікаў запланавана экскурсія па месцах, дзе маляваў Напалеон Орда. Маршрут будзе падзелены на часткі, у кожнай з якіх мастакі будуць рабіць замалёўкі горада. Праект «Жывая гісторыя» быў задуманы тры гады таму гродзенскім студэнтам Раманам Талалуевым, каб ажывіць і зрабіць гісторыю больш даступнай.

Кацярына Мартыневіч

Мнения

Вверх