Чарговы «Дударскі фэст» пачнецца 28 красавіка

Чарговы «Дударскі фэст» пачнецца 28 красавіка

Фестываль пачнецца ў мінскім клубе Re:public і пройзде ў новым фармаце, паведамляе «Народная воля».
«Раней на сцэне было вельмі шмат гуртоў і асобных дудароў, у выніку атрымлівалася салянка. У гэтым годзе мы запрасілі чатыры беларускія гурты, каб кожны з іх мог іграць даўжэй і паказаць сябе мінскай публіцы», – цытуе БелаПАН словы арганізатара канцэрта Віталя Супрановіча.

28 красавіка на сцэну выйдуць «Стары Ольса», Testamentum Terrae, Irdorath, «Літы талер», Pawa.

Дарэчы, гурт Testamentum Terrae адзначыць на сцэне сваё дзесяцігоддзе.

Мнения

Вверх