Баранавіцкім дэмакратам не дазволілі адзначыць угодкі Мілавідскай бітвы

Баранавіцкім дэмакратам не дазволілі адзначыць угодкі Мілавідскай бітвы

Баранавіцкай дэмакратычнай супольнасці адмоўлена ў правядзенні фэсту 2 чэрвеня ў Мілавідах у гонар 150-годдзя з дня Мілавідскай бітвы, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя». 

Прычына адмовы – правядзенне аналагічнага мерапрыемства ў Мілавідах, арганізаванага аддзелам культуры Баранавіцкага райвыканкама, кажа адзін з заяўнікаў фэста Віктар Сырыца:

– Былі на прыёме ў намесніка старшыні райвыканкама Анатоля Філанчука, сустракаліся з загадчыкам ідэалагічнага аддзела Дзмітрыем Варвашэняй. Ніхто нам не казаў, што аддзел культуры запланаваў на гэты дзень сваё мерапрыемства, ніхто нам нават не прапанаваў іншую дату. Мы цяпер збярэмся і абдумаем, што нам рабіць у гэтых умовах, але прапусціць гэтую дату мы не павінны, Мілавідскае поле вельмі вялікае, месца ўсім хопіць.  

Па словах Віктара Сырыцы, заява на фэст была пададзена 2 месяцы таму, былі заключаны дамовы з патрэбнымі раённымі службамі. Адмову ўлад ён лічыць абсалютна надуманай.

 

Мнения

Вверх