Патэнцыял Беларускага Палесся прадставяць на VІІІ Падляшскіх таргах турыстычных

Патэнцыял Беларускага Палесся прадставяць на VІІІ Падляшскіх таргах турыстычных

Упершыню турыстычны патэнцыял Беларускага Палесся прадставяць на VІІІ Падляшскіх таргах турыстычных, якія пройдуць у Беластоку з 17 па 19 мая, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Удзельнікаў таргоў з Палессем пазнаёміць дэлегацыя Рэспубліканскага заказніка «Сярэдняя Прыпяць» і «Прастыр», які месціцца ў Пінскім раёне. Пінчане збіраюцца прывезці на Падляшша традыцыйныя ўборы, фільмы і выданні .

Дырэктар заказніка Віктар Бяленка адзначыў, што акцэнт будзе зроблены на водным рэсурсе Палесся:

– Перспектыва і наш «козыр» – гэта тое, што ў нас шмат рэк. І мы будзем акцэнтаваць увагу менавіта на водным турызме. Мы хочам паказаць прыгажосць рэк і балот Палесся. Гэта мы хочам развіваць і прапагандаваць здаровы лад жыцця.  

Вялікую цікавасць да Беларускага Палесся праяўляюць польскія турысты-веласіпедысты. У прыватнасці, пачалося плённае супрацоўніцтва з беластоцкім клубам веласіпеднай турыстыкі «Эскапада».  

Пятро Савіч

Мнения

Вверх