У Пінску з’явіцца музей Ракетных войск стратэгічнага прызначэння СССР

У Пінску з’явіцца музей Ракетных войск стратэгічнага прызначэння СССР

Пры падтрымцы Генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў Пінску ствараецца музей Ракетных войск стратэгічнага прызначэння СССР, якія размяшчаліся на тэрыторыі Беларусі да 1990 года. Вялікае памяшканне пад экспазіцыю прадставіла гарадская сярэдняя школа № 3. Ініцыятыву праявілі ветэраны Ракетных войск стратэгічнага прызначэння, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Праз гэты род войска прайшлі тысячы беларусаў, якія ў далейшым сталі вядомымі вайсковымі і грамадска-палітычнымі дзеячамі не толькі ў Беларусі. З гэтай прычыны было вырашана ўвекавечыць памяць для нашчадкаў стварэннем адмысловага музея.

На сённяшні дзень ніякай матэрыяльнай спадчыны ад Ракетных войск стратэгічнага прызначэння ў Беларусі не засталося, з 1989 года пачалася ліквідацыя і працэс утылізацыі, узгадвае адзін з ініцыятараў музея Леў Злобін:

– Увесь комплекс быў спачатку перададзены Міністэрству абароны Беларусі, часцям, якія знаходзіліся ў Пінску, пасля ўсё гэта было знішчана. Тэхніка ваеннага кірунку была знішчана, некаторыя аўтамабілі былі перададзены народнай гаспадарцы. Фактычна ў дадзены момант ад комплекса нічога не засталося.

У фондах музея ўжо налічваюцца сотні экспанатаў, асабістых рэчаў салдат і афіцэраў, кожны жадаючы можа перадаць у экспазіцыю рэч, звязаную з гэтым родам войск, праз ветэранскую арганізацыю у Пінску. Адкрыццё музея плануецца ў канцы лета – пачатку восені.

Пятро Савіч

Мнения

Вверх