VIII Падляшскі турыстычны кірмаш (+фота)

VIII Падляшскі турыстычны кірмаш (+фота)

Больш чым пяцьдзясят удзельнікаў з Падляшша і іншых рэгіёнаў Польшчы прымае ўдзел у восьмым Падляшскім турыстычным кірмашы. Свае турыстычныя прапановы прадстаўляюць турагенцтвы, лакальныя турыстычныя арганізацыі, а таксама асобныя гарады, паветы і гміны, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

На Падляшскім кірмашы прысутнічаюць таксама ўдзельнікі з Беларусі, якія прэзентуюць чароўнасці Гродзенскай зямлі. Прадстаўнікі Універсітэта імя Янкі Купалы прадстаўляюць міжнародны праект «Вандроўка ў этнаказку», кажа яго каардынатар Анна Пячынская.

– З польскага боку паўстануць вёскі баек, якія будуць своеасаблівым маршрутам. З нашага боку гэта таксама будзе сем нейкіх турыстычных пунктаў, якія таксама будуць цікавыя. Сярод іх будзе адноўлены Гудзевічскі музей. Гэта будзе ўсё для этнічнага турызму. Гэта і майстры, якія ў нас цяпер таксама ёсць. І з саломы плятуць, напрыклад, і ганчары, і кавалі, і конегадоўля – усё, што цікавіць сучаснага турыста.

Турыстычны кірмаш працягнецца да нядзелі. Арганізатары запрашаюць наведвальнікаў ў залу Беластоцкага асяродка спорту і рэкрэацыі па вуліцы 11 Лістапада.

1

2

3

4

5

Лукаш Леанюк

Мнения

Вверх