У музейным комплексе ў «Дудутках» пройдзе «Фестываль вулічных артыстаў»

У музейным комплексе ў «Дудутках» пройдзе «Фестываль вулічных артыстаў»

У музейным комплексе ў «Дудутках» пройдзе «Фестываль вулічных артыстаў». Да музыкаў далучацца мімы, хадулісты ды клоўны, паведамляе Euroradio.fm.

«Натуральна, што для горада падобны фэст больш актуальны, — распавядае «Еўрарадыё» арганізатар фэсту Дар’я Ільініч. — Аднак ў нас вялікая пляцоўка, прыродная, зялёная, і мы падумалі, што добра дадаць да вулічнай культуры гульняў на прыродзе. Наведвальнікі фэсту атрымаюць магчымасць пакідаць фрысбі, сыграць у твістар, зладзіць пікнік. А вулічныя музыкі будуць граць не толькі на звыклых для пераходаў гітарах, але і на джамбеях ды дудах».

У фэсце возьмуць удзел 12 гуртоў і выканаўцаў. З яго удзельнікамі можна пазнаёміцца на адмысловай старонцы ў ВК. Па словах Дар’і Ільініч, гэта будуць выключна музыкі з пераходаў, якія граюць на добрым прафесійным узроўні. Да іх далучацца жанглёры, клоўны, хадулісты ды мімы.

Пачатак «Фестывалю вулічных артыстаў» 25 мая ў 12 гадзін. Сезон оўпэн-эйраў у «Дудутках» працягне фестываль «Наш Грунвальд», што пройдзе 19–21 ліпеня.

afisha

Маша Калеснікава


Мнения

Вверх