Як правезці праз мяжу пральную машыну?

Як правезці праз мяжу пральную машыну?

Слухач Беларускага радыё «Рацыя» звярнуўся з запытам пра магчымасці перавозу ў Беларусь пральнай машыны, якую ён набыў у Польшчы.

Эканамічны эксперт Беларускага радыё «Рацыя»: Пачну з таго, што ў польскіх буйных крамах, асабліва тут, на Падляшшы, прадаўцы часта карыстаюцца беларускай мовай. А напэўна яе разумеюць. Гэта проста патрабаванне сітуацыі – шмат грамадзян Беларусі прыязджае сюды за пакупкамі і, апрача спажывецкіх артыкулаў, набываюць электронную тэхніку: тэлевізары, пральныя машыны, прасы, мікрахвалёўкі ды іншае. Трэба ведаць, што нават калі яны не самыя дарагія, дык ім характэрна высокая якасць і большая надзейнасць ад такога тыпа абсталявання, даступнага ў Беларусі. У кожнай краме, якой неабыякавы свой бізнес, ёсць пункт, дзе можна аформіць дакументы TAX FREE на тавар, які мы ў іх набылі.

У польскіх крамах набудзем пральную машыну добрай якасці коштам 800 злотых (223 400 беларускіх рублёў). Паводле мяне, найлепшыя цэны прапануюць сеткі крамаў Neonet (тут можна таргавацца!), RTV Euro AGD i Media Markt. На мяжы нашая пральная машына, безумоўна, зацікавіць беларускія мытныя службы. І, безумоўна, нам давядзецца заплаціць мыт: або 15%, або 20% НДС (беларускі падатак) ад яе вартасці. Мытнік, напэўна, запатрабуе касавы чэк, фактуру-рахунак ці дакумент TAX FREE. Вядома, што можам прабаваць «выпадкова» згубіць і самастойна ацаніць нашу пакупку (напрыклад, на 50 еўра). Але гэта варта моцна прадумаць – у такім выпадку беларускія мытныя службы абавязаны вызначыць рынкавую вартасць пральнай машыны, абапіраючыся на свае крыніцы. І ў гэты момант мы можам быць стратнымі.

Можа здарыцца так, што мытнік не заўважыць нашага тавара або патрапім на «сляпога мытніка», але гэта ўжо іншая гісторыя...

Мнения

Вверх