На тэрыторыі аэрапорта «Мінск-2» адкрыўся яшчэ адзін музей самалётаў

На тэрыторыі аэрапорта «Мінск-2» адкрыўся яшчэ адзін музей самалётаў

У 40 км ад Мінска, на тэрыторыі аэрапорта «Мінск-2», адкрыўся яшчэ адзін музей самалётаў. Адрозненне ад іншых двух, што ўжо працуюць у Баравой і ля «Мінска-1», — магчымасць пабачыць буйныя самалёты кшталту «Ту-154M», паведамляе Generation.by.

Cамалёты выстаўленыя пад адкрытым небам, злева ад будынка Нацыянальнага аэрапорта «Мінск», калі стаяць да яго тварам. Большасць самалётаў актыўна эксплуатавалася ў Беларусі ў савецкія часы. Найбольш выпадковых пасажыраў аэрапорту і мэтанакіраваных наведвальнікаў музею радуе яго даступнасць: жадаючы можа не толькі паглядзець, але і дакрануцца да экспанатаў.

На тэрыторыі музея цяпер можна пабачыць шэсць самалётаў. У гэтым шэрагу прадстаўлены легендарны пасажырскі лайнер «Ту-154M», якіх у працоўным стане ў Беларусі засталося толькі тры экземпляры. На пляцоўцы зараз знаходзіцца і дзеючы грузавы самалёт «Ил-76ТД», які нават паспеў «зняцца» ў кіно ў Марока. Супрацоўнікі музею абяцаюць, што ў хуткім часе яго заменяць на спісаны.

1

Таксама ў музеі можна пабачыць савецкі «кукурузнік» «Як-40», што дагэтуль выкарыстоўваюць у беларускай сельскай гаспадарцы, найбольш эксплуатаваны ў савецкія часы ў Беларусі пасажырскі лайнер «Ту-134А», а таксама невялікі «Ан-24РВ».

2

Дабрацца да музея можна на аўтобусах 173Э ці 300Э з аўтавакзала «Цэнтральны», якія ходзяць да Нацыянальнага аэрапорту. Альтэрнатыўны варыянт падарожжа — на веласіпедзе з сябрамі: адлегласць складае прыкладна 35 км ад МКАД.

3

Мнения

Вверх