У Варшаве адкрылася выстава, прысвечаная Мірскаму і Нясвіжскаму замкам

У Варшаве адкрылася выстава, прысвечаная Мірскаму і Нясвіжскаму замкам

У Варшаве ў межах Дзён культуры Беларусі ў Польшчы адкрыліся дзве фотавыставы, якія прэзентуюць аб’екты культурнай і гістарычнай спадчыны Беларусі, Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА — замкавы комплекс «Мір» і Нацыянальны гістарычна-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Мерапрыемства арганізавана пасольствам Беларусі ў Польшчы сумесна з музеем «Замкавы комплекс «Мір», Нацыянальным гістарычна-культурным музеем-запаведнікам «Нясвіж» пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі.

Адна з выстаў у выглядзе фотапанарамы замкаў Беларусі размешчана на агароджы Батанічнага сада Варшаўскага ўніверсітэта, другая — на стацыянарных планшэтах у цэнтры горада, у Кракаўскім прадмесці.

Удзел у адкрыцці выстаў узялі прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса замежных краін, дзяржаўных і грамадскіх аб’яднанняў, культурных устаноў Польшчы, турыстычнага бізнесу, беларуская грамадскасць у Варшаве.

 

Мнения

Вверх