У Познані пройдзе Фестываль беларускай культуры

У Познані пройдзе Фестываль беларускай культуры

Ён адбудзецца з 3 па 7 чэрвеня, паведамляе «Еўрарадыё».

У межах імпрэзы пройдзе паказ фільма «Жыве Беларусь!», сустрэча з беларускім літаратарам Віталем Воранавым,  выстава беларускага мастака Марка Максімовіча, канферэнцыя «Беларусь: перспектывы і рызыкі» і  сустрэча з польскім падарожнікам «Беларусь вачыма паляка».

У заключны дзень мерапрыемства  ўвечары адбудзецца канцэрт сучаснай беларускай музыкі.

Арганізатарам імпрэзы выступіла Навуковае кола Усходняга інстытута.

***

2

Новости

Вверх