У конкурсе Басовішча сёлета спаборнічаюць 28 гуртоў

У конкурсе Басовішча сёлета спаборнічаюць 28 гуртоў

Арганізатары фестывалю «Басовішча» абвесцілі спіс гуртоў, якія ўдзельнічаюць ў конкурсе гэтага году, паведамляе Generation.byl.

Сёлета ў рэгламенце фестывалю адсутнічае патрабаванне пра цалкам беларускамоўную праграму маладога гурта, які падаваўся на конкурс. Аднак умовай з'яўляецца беларускамоўнасць большай часткі рэпертуару.

Сябры журы сёння атрымалі спіс гуртоў і іх трэкаў, да 9 чэрвеня яны дашлюць арганізатарам свае рашэнні, з якіх у выніку будзе абраны пераможца.

Сярод запланаваных цяпер узнагародаў:

  • 40-хвілінны канцэрт у час фестывалю Басовішча-2013;
  • грашовая ўзнагарода вартасцю 500 эўра

Гурты, якія ўдзельнічаюць ў конкурсе:

  • ALTANKA / Golub, Kazache
  • AVIAS / Dykhannie, Lepsh Za Tsiabie
  • BABANTSUYKA / Akordeonnyj Rok, Len'
  • THE BROOKLET / Moonlight Guy, Never Kneel
  • BROWN VELVET / Another World, Stone On The Road
  • BULBA FUSION / Khaj budzie tak, Viasna idzie
  • EQUILIS / Shlakhi zhyts'ts'ia, Tsel
  • FEEL THE SAME / Buldozer, Chicken Rock
  • FOR ABOUT FROM / Sny, Иnternet
  • GREE N PILL S / N.N.1, N.N.2
  • HAIR PEACE SALON / Criminal, Gentleman
  • HOK-KEY / Spadchyna, Uzdymem nashyja s'tsiahi
  • IGO (ИГО) / Khlapchuki (live), Khmary
  • iLi-iLi / Sertzy, Tanchyts'
  • KASHLATY VOH / Reklama, Zakhod
  • KilFil / Kryly, Maneken
  • LYUTA VERYE / Lilije, S'pela zhyta...
  • MARTIN S. / Khto Ty, Mala Mestza
  • MONKEY BITE / Harbaty!, Vasya
  • MUTNAYE VOKA / Razryva You, Stratsiushy mahchymas'ts
  • PAVA / Pava, Tsiatsierka
  • s.Ы.R.o.e. / 4emodan, dp
  • SAN UZEL / Harelka, Venus (Shocking Blue) cover
  • SOULSIDES / Kniha Mertvykh, Pershy krok
  • SP KAVA / Pad Lodam, Seksam
  • TERRAKO D / Lepshaja para, Nochy
  • TONQIXOD / Konrad Wallenrod, Viasielle
  • ZnaROCK / 500$, Amsterdam

Сябры журы :

Вячаслаў Радзівонаў (Ultra Music), Юра Сідун (Generation.by), Зміцер Безкаравайны (Experty.by), Сяргей Будкін (Budzma.org), Павал Грэсь (Фонд Villa Sokrates), Матвей Сэвастыянік (БАС).

Штогадовы фестываль «Басовішча» пройдзе ў сярэдзіне лета 19-20 ліпеня на традыцыйным месцы каля мястэчка Гарадок пад Беластокам.

Ягор Канапкін

Мнения

Вверх