21 сакавіка ў Вязынцы пройдзе «Гуканне вясны»

21 сакавіка ў Вязынцы пройдзе «Гуканне вясны»

Вясну будуць гукаць сьпеўныя гурты "Горынь", "Рутвіца", "Мярэжа", "Варган", "Княжыч", "Dainavа", "Гасьцінец", "Калыханка", музыкі Дзяніс Сухі, Стась Чавус, Яўген Барышнікаў, Дар'я Зуева, Вінцэнт Янчы, Сяргей Чубрык, Аляксей Лесавік, Дар'я Грашчанкова, Раман Яраш, клуб традыцыйнага танца "SITA", а таксама грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны".

Як і заўжды на нашых сьвятах, мы просім усіх быць не гледачамі, а ўдзельнікамі, бо толькі так можна сапраўды адчуць і зразумець традыцыю. Менавіта гэта стварае асаблівую атмасферу і настрой. Таксама вітаюцца традыцыйныя строі, птушкі і стужкі на дрэвы. І абавязкова прыхапіце з сабой сям’ю, сяброў і добры настрой.

На сьвяце будзе працаваць кухня, дзе можна будзе набыць блінцоў, гарбату, квас і іншае смакоцьце.

Як даехаць: электрычка з Менску (ст. Мінск-Пасажырскі) едзе ў 11.40, прыбывае ў Вязынку ў 12.31. Назад з Вязынкі можна ехаць у 17.35.

Для ўваходу на тэрыторыю музея трэба будзе набыць квіток: дзеткам - 7.500, студэнтам - 10.500, дарослым - 15.000.

Сачыце за навінамі і да сустрэчы ў Вязынцы!

https://vk.com/viasna2015

https://www.facebook.com/events/1415965212049371/

Кантакты – 8029 275 27 71 Ганна.

Мнения

Вверх