«Шляхам паўстання 1863 па Кнышынскай пушчы» на веласіпедах

«Шляхам паўстання 1863 па Кнышынскай пушчы» на веласіпедах

«Шляхам паўстання 1863 па Кнышынскай пушчы» – пад такой назвай веласіпедны турыстычны клуб «Эскапада» ладзіць двухдзённы рэйд па месцах, звязаных з паўстаннем, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя»

Дыстанцыя складзе 30 кіламетраў. Выезд ад чыгуначнага вакзала ў Беластоку, кажа Юрась Такаюк з веласіпеднага турыстычнага клуба  «Эскапада»:

– Паедзем у запаведнік Кшэмянка. Таксама з намі збіраюцца ехаць супрацоўнікі ландшафтнага парку Кнышынская пушча. Наведаем пушчу, пераначуем у вёсцы Немчын, увечары будзе вогнішча. Начаваць будзем у Цэнтры народных рамёстваў у Немчыне.

Як распавёў Юрась Такаюк, з нагоды рэйду будзе выдадзена адмысловая паштоўка. Арганізатары запрашаюць далучацца да рэйду ўсіх аматараў веласіпеднага турызму.

Анна Шайкоўская

Мнения

Вверх