«Канікулы з Богам» праходзяць у шматлікіх парафіях (+фота)

«Канікулы з Богам» праходзяць у шматлікіх парафіях (+фота)

Летні час бяжыць хутка, асабліва для дзяцей. Але вельмі важна, каб за вольны і часта напалову безнадзорны час дзеці не згубілі сваю сувязь з Богам. Прапанаваныя ў розных парафіях дзённыя лагеры, якія традыцыйна маюць назву «Канікулы з Богам», – часта адзіны выхад для сям’і, каб забяспечыць дзіцяці дагляд, а яму – правесці вольны час на карысць свайму духоўнаму развіццю, паведамляе Grodnensis.by.

Падчас своечасовых летніх рэкалекцый дзеці разам з сёстрамі законнымі і святарамі ці клірыкамі ўдзельнічаюць у святой імшы, робяць тэатральныя пастаноўкі на біблейскія тэмы, вучацца ісцінам каталіцкай веры, знаёмяцца са Святым Пісаннем, а таксама гуляюць у спартыўныя гульні, спяваюць, танцуюць. Адным словам, вучацца давяраць Богу сваё жыццё і перажываць радасць веры разам.

Глядзіце фотарэпартаж з «Канікул з Богам» навагрудскіх дзяцей, якімі з 2 па 10 чэрвеня апекаваліся сёстры-назаратанкі разам з ксяндзамі парафіі.

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

Мнения

Вверх