Актыўных студэнтаў запрашаюць прыняць удзел у праграме Study Tours to Poland

Актыўных студэнтаў запрашаюць прыняць удзел у праграме Study Tours to Poland

Польска-амерыканскі фонд Свабоды, фонд «Барусія», калегіум Усходняй Еўропы ім. Яна Новака-Езяраньскага запрашаюць актыўных студэнтаў  прыняць удзел у праграме Study Tours to Poland (STP), паведамляе Dzedzich.org.

Візіты адбудуцца ў кастрычніку і лістападзе (дакладныя даты ўдзелу будуць паведамляцца прынятым удзельнікам індывідуальна). Працягласць візіту – 12 дзён.

У праграме Study Tours to Poland могуць прыняць удзел паспяховыя студэнты ВНУ, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці і адпавядаюць наступным фармальным патрабаванням:
- узрост 18 – 21 год (1 студзеня 1992 – 30 чэрвеня 1995 года);
- з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі, Малдовы, Украіны і Расіі;
- навучаюцца ў Беларусі, Малдове, Украіне і Расіі (у Бранскай, Калінінградскай, Наўгародскай, Ленінградскай абласцях і горадзе Санкт-Пецярбургу);
- маюць дзейсны замежны пашпарт (тэрмін дзеяння не можа быць карацейшы, чым да 31 сакавіка 2014 года);
- не прымалі раней удзел ў праграме Study Tours to Poland.

Арганізатар праграмы бярэ на сябе выдаткі на пражыванне і харчаванне на тэрыторыі Польшчы падчас візіту, выдаткі па падрыхтоўцы і рэалізацыі праграмы візіту. Удзельнікі атрымаюць запрашэнні, якія даюць права на бясплатныя візы ў Польшчу. Арганізатары не вяртаюць дадатковых выдаткаў, звязаных з атрыманнем візы, напрыклад, з паездкай у консульства. Удзельнікі аплачваюць выдаткі на страхоўку, патрэбную для атрымання візы ў Польшчу. Удзельнікі праграмы Study Tours to Poland для студэнтаў бяруць на сябе частку выдаткаў на дарогу, звязаных з паездкай у Польшчу (для беларусаў – да 100 злотых).

Падрабязная інфармацыя пра праграму і неабходныя дакументы – на сайце.

Апошні тэрмін падачы заявак – 5 ліпеня.

Мнения

Вверх