Пад Віцебскам праходзіць мотазлёт

Пад Віцебскам праходзіць мотазлёт

Пад Віцебскам, у Малых Лётцах, 14-16 чэрвеня праходзіць мотазлёт «Лысая Гара-2013», які арганізаваў віцебскі клуб Road Dogs, паведамляе Vitebsk.cc.

Адно з мерапрыемстваў байкерскага злёту адбылося сёння на плошчы Перамогі ў Віцебску. У праграме свята імпрэза абазначана як «гарадская туса». У цэнтры горада байкеры тусаваліся каля гадзіны, а потым з’ехалі ў Лётцы. Увечары іхні злёт скончыцца салютам і канцэртам «Крамы».

Байкеры на «Лысую Гару-2013» прыехалі адусюль: з Беларусі, Расіі, краін Прыбалтыкі. Некаторыя з гасцей вырашылі спалучыць прыемнае з карысным - пахадзіць па крамах на плошчы Перамогі.

Двух мужчын класічнага байкерскага выгляду - у банданах, з цапамі, чарапамі і ў скураных штанах -   карэспандэнт заўважыў падчас шопінгу ў краме «Віцебскі лён».

Цікава было назіраць, як брутальныя мачо выбіраюць падарункі сваім каханым. Грошай хлопцы не лічылі. І прадэманстравалі цудоўны густ - выбралі сваім дзяўчатам вельмі прыгожыя сарафаны і сукенкі.

2

3

4

5

6

Яна Ільіна

Мнения

Вверх