Польскі Інстытут плануе правесці фатаграфічны пленэр на Палессі

Польскі Інстытут плануе правесці фатаграфічны пленэр на Палессі

Жыхарам Падляшша прадставяць сучаснае беларускае Палессе, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Фотавыставу плануе правесці Польскі Інстытут у Мінску. Ідэя нарадзілася ў час арганізацыі ў Беларусі вернісажу вядомага польскага фотамастака Томаша Тамашэўскага, паведаміў намеснік дырэктара Польскага Інстытута ў Мінску Томаш Адамскі:

- Раней былі паказаны здымкі Зоф'і Хаментоўскай, таксама з Палесся, але гэта архіўныя здымкі з 30-х гадоў ХХ стагоддзя. Плануем новы праект, які паказаў бы сучаснае Палессе: з Мінска ў кірунку Пінска. Гэта супольны беларуска-польскі праект, у які запросім фатографаў з Польшчы і Беларусі, каб зрабіць фатаграфічны пленэр і задакументаваць увесь гэты рэгіён.

Пры паспяховай рэалізацыі праекта жыхары Падляшша пабачаць выставу ўжо ў наступным годзе.

 

Мнения

Вверх