Улады Астравецкага раёна не згадзіліся даць дазвол на правядзенне музычна-літаратурнага фэста, прысвечанага паўстанню Каліноўскага

Улады Астравецкага раёна не згадзіліся даць дазвол на правядзенне музычна-літаратурнага фэста, прысвечанага паўстанню Каліноўскага

Як мы раней паведамлялі, 22 чэрвеня ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці меўся адбыцца музычна-літаратурны фэст, прысвечаны 150-годдзю паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.

Чакаліся выступленні бардаў, паэтаў і бойка рыцараў клуба Freie Stadt («Вольны горад»).

Месцам правядзення было выбрана возера Кайміна. Але, як паведамляюць арганізатары, улады Астравецкага раёна адмовіліся даць дазвол на правядзенне фэста, спасылаючыся на і без таго даволі напружаны графік разнастайных культурных мерапрыемстваў і фэстаў у раёне.

Мнения

Вверх