Міжнародны беларускі турзлёт адбудзецца ў Варшаве

Міжнародны беларускі турзлёт адбудзецца ў Варшаве

Арганізатары прапануюць супольную вячэру каля вогнішча пад гітару і спевы, спаборніцтвы ў камандах: паласа перашкод, выпрабаванні на хуткасць, турнір па міні-футболе і іншае, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя. А таксама традыцыйнае святкаванне Купалля: пляценне вянкоў, спевы, гульні, скокі праз вогнішча і пошук папараць-кветкі. Па словах арганізатара мерапрыемства Змітра Бародкі, свята дакладна будзе цікавым і насычаным падзеямі, конкурсамі і добрым настроем.

– У гэтым годзе мы вырашылі аб'яднаць два мерапрыемствы – турычтычны злёт і Купалле. Гэтае мерапрыемства будзе адбывацца ў Рудке, гэта асяродак адпачынку, які знаходзіцца недалёка ад Варшавы. Там запланавана шырокая праграма спартыўных і турыстычных спаборніцтваў, а таксама свята, вяселле, знаёмства, інтэграцыя.

Турзлёт адбудзецца 21-23 чэрвеня недалёка ад Варшавы. Арганізатар мерапрыемства  - Клуб беларуска-польскіх сем’яў «Радзінка» (Варшава) пры падтрымцы кампаніі «Разам для Беларусі» і «Беларускага дома ў Варшаве».

Вікторыя Сцепановіч

Мнения

Вверх