У Гродне ўсталявалі шыльду да дня народзінаў Быкава

У Гродне ўсталявалі шыльду да дня народзінаў Быкава

Сёння сусветнавядомаму пісьменніку Васілю Быкаву споўнілася б 89 гадоў. З гэтай нагоды гісторыкі, краязнаўцы і проста неабыякавыя гарадзенцы, пры падтрымцы грамадскай арганізацыі «Гавары праўду», штогод нагадваюць пра гарадзенскія адрасы Быкава, паведамляе «Твой Стыль».

Побач з тымі дамамі, дзе жыў пісьменнік, усталёўваюцца шыльды.

Па словах актывіста «Гавары праўду» Дзмітрыя Бандарчука, гэта натуральна, што людзі ганарацца тым, што жывуць у адзін час ці ў адным месцы са славутымі асобамі.

«Для Гродна Васіль Быкаў адзін з самых знакамітых і таленавітых прадстаўнікоў, які вядомы ва ўсім свеце. Але для нас важна і тое, што ў любыя часы і на розных пасадах для Быкава галоўнымі рэчамі па жыцці былі людзі і праўда. І мы ганарымся быць яго паслядоўнікамі».

Аднойчы Быкаў напісаў, што Гродна – гэта горад, які «гэтак грунтоўна і на шмат год прычыніўся да майго чалавечага лёсу» («Доўгая дарога дадому»). У 2010 годзе ў Гродне было сабрана больш за 7 тысяч подпісаў гарадзенцаў за тое, каб назваць адну з цэнтральных вуліц у гонар паэта.

1

Міла Дадзян

Мнения

Вверх