З 1 ліпеня ў Беларусі пачынае дзейнічаць электронная сістэма платы за выкарыстанне дарог

З 1 ліпеня ў Беларусі пачынае дзейнічаць электронная сістэма платы за выкарыстанне дарог

Менавіта ў гэты дзень запрацуе сістэма збору платы за праезд BelToll. Платнымі стануць дарогі агульнай працягласцю 815 км, у тым ліку магістраль M1/E30, бартавыя прылады для аплаты праезду можна атрымаць толькі за наяўныя, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Як патлумачыў прэс-сакратар беларускай амбасады ў Варшаве Аляксей Зелянко, плата за карыстанне  дарогамі будзе датычыць машын, зарэгістраваных па-за межамі Мытнага Саюза.

– Гэта будзе тычыцца любых відаў транспартных сродкаў, зарэгістраваных за межамі Мытнага Саюза. Тарыфы ўстаноўлены ў еўра, але аплата ажыццяўляецца ў беларускіх рублях па курсе нацыянальнага банка.

BelToll – гэта электронная сістэма збору платы за праезд, якая будзе дзейнічаць на тэрыторыі Беларусі з 1 ліпеня. Сістэма заснавана на выкарыстанні тэхналогіі радыёсувязі на кароткіх адлегласцях. Яна дазваляе карыстальнікам дарогі аплачваць праезд без прыпынку транспартных сродкаў у пунктах збору аплаты.


Мнения

Вверх