У Мядзеле можна пакатацца на катэры і водных лыжах

У Мядзеле можна пакатацца на катэры і водных лыжах

На возеры Мястра ахвотныя могуць пакатацца на катэры і водных лыжах, павядамляе «Рэгіянальная газета».

За 35-хвілінную паездку на катэры мусіш заплаціць 180 тысяч рублёў (у катэры – чатыры пасадачныя месцы). Адна хвіліна катання на водных лыжах абыдзецца ў пяць тысяч рублёў.

Гэткія паслугі аказвае спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву.

Мнения

Вверх