У Міры праходзіць фестываль сярэднявечнай культуры (+фота)

У Міры праходзіць фестываль сярэднявечнай культуры (+фота)

У замкавым комплексе Мір працягваецца фестываль сярэднявечнай культуры “Спадчына стагоддзяў”, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Сёлета фестываль праводзіцца ў трэці раз, удзел у ім бяруць больш за 20 клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі з Беларусі, Расіі, Украіны, Ізраіля і краінаў Балтыі.

Як сцвярджаюць удзельнікі фестывалю з Адэсы, рэканструкцыя для іх не проста хобі, а стыль жыцця:

- Мы займаемся рэканструкцыяй Англіі 14-15 стагоддзя, графства Дэваншыр, графа Хью дэ Картэнэ.

- Шмат для каго клуб, як сям’я. Людзі, якіх ты ведаеш дзясяткі гадоў, з якімі ты з вялікім задавальненнем маеш зносіны.

Арганізатары фестывалю “Спадчына вякоў” моладзевае грамадскае аб’яднанне “Жывая гісторыя” спадзяюцца, што фестываль будзе працягваць сваю гісторыю. Тым больш, што зацікаўленых рэканструкцыяй сярэднявечча становіцца ўсё больш.

* * *

Фестываль сярэднявечнай культуры “Спадчына стагоддзяў” праходзіць у замкавым комплексе Мір. Больш за 20 клюбаў з 5 краін свету стварылі пад сценамі самага вялікага замку Беларусі сапраўдны сярэднявечны горад.

Гледачы могуць пабачыць парныя і масавыя бугурты, спаборніцтвы ў стральбе з лукаў і сапраўдны сярэднявечны кірмаш. Удзельнікі фестывалю падкрэсліваюць - сярэднявечча стала ладам іх жыцця:

- Я з Кёнігсберга - Калінінграда. Гэта для нас хобі, нам вельмі падабаецца аднаўляць гістарычную рэальнасць. Я люблю знаходзіцца ў гэтай атмасферы, у такой трохі псеўда-сярэднявечнай канешне, зразумела, што ўсё ўмоўна. Люблю быць разам з сябрамі, якія таксама гэтым цікавяцца, а таксама атрымоўваць пазітыўныя эмоцыі і задавальненне ад гэтага.

Фестываль працягнецца да нядзелі. Наперадзе гледачоў чакаюць конныя турніры, бугурты, выступы сярэднявечных гуртоў і шмат чаго цікавага.

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

Вольга Чарных

Фота аўтара

Мнения

Вверх