На віленскім вакзале - чэргі

На віленскім вакзале - чэргі

Ад 15 хвілін да 2-х гадзін да адпраўлення цягніка і столькі ж - пасля прыбыцця трэба чакаць цяпер на віленскім вакзале таму, хто перасякае беларуска-літоўскую мяжу. За кошт арганізацыі мытнага кантролю ў Вільні  да Мінска цяпер мы павінны заехаць не за тры, а за 2,5 гадзіны, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Меркаванні пасажыраў наконт мэтазгоднасці мытнага кантролю на віленскім вакзале:

- Усё, што мы нагналі за кошт беларускай мытні, страцілі тут, выстаяўшы гадзіну ў чарзе ў вузенькім праходзе. Людзям было кепска, гэта проста бесчалавечна!

- Я рэдка езджу. Мне ўсё роўна, абы хутка і якасна.

- Нас праверылі на беларускай мяжы. Мы зусім не страцілі часу. А тут прастаялі добрую гадзіну, калі не больш!

- Лепш адразу пры пасадцы «адстраляцца» і пасля не турбавацца. Так, вялікая чарга. Трэба, мабыць, будаваць большы ў два разы прапускны пункт.

Пасля праверкі дакументаў на віленскім вакзале мы маем прыкладна той жа час, што і з мытным кантролем у  цягніку.

 

Мнения

Вверх