Як атрымаць візу на «Басовішча» і трапіць на фестываль

Як атрымаць візу на «Басовішча» і трапіць на фестываль

Арганізатары фэсту дамовіліся з польскім консульствам аб візах для наведвальнікаў з Беларусi.

Як стала вядома Еўрарадыё, сёлета атрымаць візу на «Басовішча» можна будзе, толькі набыўшы тур на аўтобус. Адпаведная дамова ўжо дасягнута паміж арганізатарамі фестывалю і польскім консульствам у Беларусі. Паводле папярэдняй інфармацыі, візы для моладзі да 25 гадоў будуць бясплатнымі, астатнім давядзецца заплаціць стандартныя 60 еўра за шэнген. Замовіць тур можна будзе ў турагенцтве «Дэльфін-груп» па тэлефонах: (044) 710 43 68 і (029) 708 95 18. Агенцтва таксама зоймецца афармленнем дакументаў для консульства і ўласна іх падачай.

Колькі будзе каштаваць тур, пакуль невядома. Але з досведу мінулых гадоў верагодна, што праезд абыдзецца прыкладна ў 40-60 еўра.

«Басовішча» — фэст маладой беларускай музыкі, які адбываецца штогод у польскім Гарадку на мяжы з Беларуссю. У сёлетнім двухдзённым форуме, што пройдзе 19 і 20 ліпеня, возьмуць удзел гурты Akute, Clover Club, Died Moroz Convention, Perkalaba, Pomidor/off  і многія іншыя.

Мнения

Вверх