У Гародні пройдзе аўтамабільны фестываль «SunDay AutoGrodno.by 2013»

У Гародні пройдзе аўтамабільны фестываль «SunDay AutoGrodno.by 2013»

Самы маштабны аўтамабільны фестываль у Беларусі «SunDay AutoGrodno.by 2013» адбудзецца 20 і 21 ліпеня ў Гародні, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Дзякуючы цікавым аўтамабілям з усёй Беларусі, багатай шоу-праграме, выступленням артыстаў і бясплатнаму ўваходу, фестываль наведвае больш за 15 000 гледачоў, і аўдыторыя з кожным годам павялічваецца.

Сёлета фестываль будзе доўжыцца 2 дні і ўсю ноч. Другі дзень фестывалю будзе прысвечаны толькі аўтаклубам. Арганізатары правядуць незабыўныя конкурсы сярод іх удзельнікаў. Напрыклад, боўлінг покрыўкамі, сафары на аўтамабілях, паглынанне гамбургераў, конкурс прыгатавання шашлыкоў і многае іншае.

Упершыню на фестывалі «SunDay 2013» адбудзецца афіцыйны чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па аўтагуку, а ДАІ Гародні наглядна пакажа, з якой хуткасцю цверазее чалавек. Упершыню – рэтра-аўтамабілі з Літвы і рэтра-матацыклы з Польшчы. Чаканая колькасць унікальных аўтамабіляў – больш за 100. Месца правядзення ранейшае: пляцоўка аэраклуба ў вёсцы Караліно насупраць возера Юбілейнае.

Мнения

Вверх