У Гародні хочуць пакараць рэгістратара анкетаў у польскае консульства

У Гародні хочуць пакараць рэгістратара анкетаў у польскае консульства

У Гародні вырашаецца пытанне аб прыцягненні да адказнасці жанчыны, якая заснавала бізнес на рэгістрацыі анкет у польскім консульстве, паведамілі ва ўпраўленні Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Беларусі па Гарадзенскай вобласці, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

З 2011 года беларусы могуць атрымліваць шэнгенскую візу ў польскім консульстве ў спрошчаным парадку - так званую візу за пакупкамі. Для падачы заяўкі на атрыманне візы неабходна зарэгістраваць электронную анкету на сайце консульства. Аднак з пачатку 2013 года самастойна зрабіць гэта стала практычна немагчыма. Гэта звязана як мінімум з двума прычынамі: велізарнай колькасцю жадаючых і дзейнасцю асобаў, якія імкнуцца зарабіць на павышаным попыце, лічаць у кіраванні.

Была праведзена праверачная закупка - заказ на рэгістрацыю візавай анкеты коштам мільён сто тысяч рублёў. У далейшым былі ўстаноўлены і іншыя факты, якія сведчаць аб незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці жанчыны. У цяперашні час праводзіцца праверка. Вырашаецца пытанне аб прыцягненні вінаватых да адказнасці.

 

Новости

Вверх