Аформілі TAX FREE за тавар, а беларусы не пускаюць. Што рабіць?

Аформілі TAX FREE за тавар, а беларусы не пускаюць. Што рабіць?

Слухач Беларускага Радыё Рацыя задаў пытанне эксперту: «Што рабіць, калі беларускія мытныя службы вяртаюць аўтамабіль з таварам, аформленым паводле дакументаў TAX FREE? Не дазваляюць увезці тавар, за які мне трэба забраць падатак VAT. Аднак польскія мытнікі таксама не хочуць зноў яго пускаць у Польшчу».

Такія сітуацыі здараюцца, і нярэдка. Падарожнікі адстаялі ўсю чаргу на польскім, пасля на беларускім баку, а ў выніку аказваецца, што трэба заплаціць высокі падатак, таму што перакрочаны ліміт тавару ў кілаграмах. Людзі нервуюцца і не ведаюць, што рабіць. Акрамя таго, польскі мытнік кажа ім ехаць далей у Беларусь, хоць вядома, што беларускай мяжы яны і так не праедуць. Што рабіць?

Як мяркуе эксперт, падарожнік, якога не пусцілі ў Беларусь, у часе вяртання на польскі бок мяжы павінен перад чарговым мытным аглядам сказаць польскаму мытніку больш-менш наступныя словы: «У мяне ёсць тавар з Польшчы для мытнага афармлення, ёсць усе дакументы TAX FREE, прашу іх ануляваць, іншых тавараў і забароненых тавараў не дэкларую (гаворка ідзе пра цыгарэты і гарэлку), не дэкларую таксама прывазной нормы і хачу зноў уехаць у Польшчу».

Гэтага павінна быць дастаткова. Польскі мытнік мае абавязак прыняць дакументы, праверыць тавар і яго адпаведнасць дакументам, а пасля іх ануляваць (паставіць чырвоную пячатку «АНУЛЯВАНА»). Гэта зойме крыху часу. Таму варта быць цярплівымі.

Мытнік не можа з прычыны нашых VAT-аў развярнуць аўтамабіль. Ён павінен прыняць дэкларацыю і правесці мытныя працэдуры ў адпаведнасці з вызначанымі правіламі. Пазней тыя ж самыя дакументы на вяртанне падатку VAT мы можам задэклараваць на той самай або іншай мяжы, нават літоўскай.

Аднак чаму часта атрымоўваецца так, што польскія мытнікі прымушаюць яшчэ раз спрабаваць уехаць у Беларусь?

Па-першае, таму што яны не хочуць працаваць. Гэта справа вымагае шмат фармальнасцяў, мытнік павінен таксама адысці ад свайго працоўнага месца і праверыць у камп'ютарнай сістэме, ці ўсе дакументы TAX FREE былі прадастаўлены падарожнікам. Акрамя таго, падарожнік можа перавозіць цыгарэты, а «праблемны» тавар можа быць толькі прыкрыццём. Такія сітуацыі здараюцца.

Часам вынаходлівыя беларусы адразу пасля таго, як іх вярнулі беларускія мытныя службы, едуць да сваёй любимай крамы «duty free», дзе набываюць цыгарэты. Няшмат хто ведае, што ў крамах, дзе тавары прадаюцца без абкладання падаткамі, працуюць маніторы відэаназірання. А відэакамеры, якія належаць памежнікам, знаходзяцца на высокіх тэлефонных вежах або на офісных будынках на тэрыторыі памежных пераходаў, і ўсё бачна як на далоні. Таму камбінаваць тут не варта.

Мнения

Вверх